ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дырэктара НББ у Японію
Пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга

Правы чалавека - вышэйшая сацыяльная каштоўнасць

Іншыя навіны

З 1 лістапада па 31 снежня 2007 года ў зале перыядычных выданняў (памяшканне 106) праходзіць тэматычная выстаўка "Правы чалавека - вышэйшая сацыяльная каштоўнасць".


Правы чалавека закранаюць жыццё кожнага з нас і з'яўляюцца неад'емнай часткай узаемаадносін грамадзяніна і дзяржавы. Менавіта таму адкрыццё такой выстаўкі асабліва актуальна.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 публікацый розных аўтараў з беларускіх і расійскіх перыядычных выданняў, сярод якіх "Веснік Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта", "Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта", "Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта", "Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь", "Юстыцыя Беларусі", “Вестник Высшего Хозяйственного  Суда Республики Беларусь”, “Закон и право”, “Право и образование”, “Право и политика”, “Экономика и управление”, “Юридический мир”, “Юрист”  і іншыя.
Матэрыялы выстаўкі раскрываюць  розныя аспекты вывучэння правоў чалавека: грамадзянскі, палітычны, сацыяльны, эканамічны, культурны. У дакументах, эскпанаваных на выстаўцы, шырока асвятляецца шэраг пытанняў па гісторыі развіцця і сучасным стане прававой дзейнасці як у нашай рэспубліцы, так і ў сферы міжнародных адносін. Вялікая ўвага надаецца праблемам абароны правоў  чалавека на працу, адукацыю, свабоду сумлення, сацыяльнае забеспячэнне. Падрабязную інфармацыю па гэтых пытаннях наведвальнікі могуць знайсці ў шматлікіх публікацыях: “Закрепление принципа равенства прав, свобод и обязанностей человека и гражданина в Конституции Республики Беларусь”, “Право гражданина на образование: историко-правовой аспект”, “Права женщин: становление, развитие, проблемы”, “Международно-правовой стандарт в области прав и свобод человека в рамках Конституций Украины и Беларуси”  і іншых.
Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць матэрыялы, прысвечаныя пытанням прававой абароны дзяцей. З мэтай забеспячэння дзяржаўнай і грамадскай падтрымкі і абароны дзяцінства, стварэння ўмоў для станаўлення і гарманічнага развіцця асобы 2007 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абвешчаны Годам дзіцяці. Прадстаўленыя на выстаўцы публікацыі  “Новое в белорусском законодательстве по защите прав и законных интересов детей”, “Создать детский правовой сайт”  паведамляюць аб даследаваннях у галіне сацыяльнай палітыкі дзяржавы, накіраванай на ўзмацненне абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, а таксама аб стварэнні  унікальнага прававога Інтэрнэт-праекта - дзіцячага сайта, адрасаванага дзецям і падлеткам.
Нараўне з традыцыйнымі групамі правоў чалавека на выстаўцы сабраныя і новыя, што рэалізуецца  пры выкарыстанні грамадствам дасягненняў біялогіі і медыцыны. Яны адлюстраваны ў публікацыях Берагцовай Д.С. “Права человека в свете достижений современной генетики”, “Теоретико-правовые аспекты прав человека в области биомедицины”. 
Выстаўка  "Правы чалавека - вышэйшая сацыяльная каштоўнасць" прымеркавана да Дня правоў чалавека, што ў сусветнай суполцы адзначаецца з пачатку 1950 года. Пералік і змест асноўных правоў чалавека вызначаны ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1948 года.
 
Кантактны  тэлефон 293-25-87
Навіны

Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"

14 Лют 2020

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра

14 Лют 2020

12 лютага ў ГУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” адбыўся круглы стол “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы ВЧЗ у лічбавай трансфармацыі адукацыі

14 Лют 2020

13 лютага рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены на VII Адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Дарожная карта лічбавай трансфармацыі адукацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111