ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вынікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”
Уладзімір Ліпскі: “Жыццё вымяраецца не гадамі, а чалавечнасцю”

Працягваецца рэалізацыя міжнароднага праекта “Беларусь сёння”

Працягваецца рэалізацыя міжнароднага праекта “Беларусь сёння”
Іншыя навіны

У гэтым годзе ў рамках праекта “Беларусь сёння” калекцыі беларускіх выданняў атрымалі ў дар Усерасійская дзяржаўная бібліятэка замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно і Нацыянальная бібліятэка Удмурцкай Рэспублікі.

Камплекты, перададзеныя на бязвыплатнай аснове, уключаюць больш за сто кніг вядучых беларускіх выдавецтваў. Чытачы Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно і Нацыянальнай бібліятэкі Удмурцкай Рэспублікі змогуць азнаёміцца з лепшымі літаратурна-мастацкімі, навуковымі, навукова-папулярнымі выданнямі, энцыклапедыямі, даведнікамі і фотаальбомамі нашай краіны.

Праект “Беларусь сёння” рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з 2010 года. Па ўмовах праекта плануецца штогод перадаваць некалькім найбуйнейшым бібліятэкам свету айчынныя выданні, якія найбольш поўна адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё Беларусі, яе шматвяковую гісторыю і культуру.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама: Міжнароднаму праекту “Беларусь сёння” 10 гадоў

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам