Працягваецца дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”.
17 верасня супрацоўнікамі аддзела камплектавання фондаў бібліятэкі перададзена ў дар 300 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры бібліятэцы гімназіі № 43, Цэнтру дашкольнага развіцця № 75 і Яслям-садку № 192 г. Мінска.
Бібліятэка дзякуе выдавецтвам “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Право и экономика”, “Народная асвета”, кнігагандлёвым арганізацыям “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М”, Мінскаму гарадскому інстытуту развіцця адукацыі, Прэзідэнцкай бібліятэцы за падтрымку акцыі.
Заклікаем усіх жадаючых далучыцца да дабрачыннай акцыі!
Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.