ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
VI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Псіхасаматыка: як захаваць свой рэзерв здароўя

Праект “Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі роду Сапег”

Іншыя навіны

27 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца пасяджэнне Міжнароднага савета па развіцці праекта “Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі роду Сапег”.


Міжнародны савет па развіцці праекта задуманы як міжнародны калегіяльны орган, прызначаны для каардынацыі дзейнасці розных устаноў замежных краін па вывучэнні, бібліяграфічнай рэканструкцыі і аблічбоўцы дакументальнай спадчыны роду Сапег. На пасяджэнні савета плануецца абмеркаванне праекта “Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі роду Сапег”, які рэалізуецца сумеснымі намаганнямі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск) і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург) пры фінансавай падтрымцы Бюро ЮНЕСКА ў Маскве, абмен інфармацыяй пра месцазнаходжанне і ступень даследаванасці кніжных збораў роду, а таксама вызначэнне перспектыў пашырэння саставу ўдзельнікаў і наступнага развіцця дадзенага праекта на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

У рабоце савета возьмуць удзел 15 экспертаў з Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы – вядучыя спецыялісты бібліятэк і архіваў, якія займаюцца вывучэннем дакументальных калекцый роду Сапег, а таксама прадстаўнікі Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

Вынікі работы пасяджэння Міжнароднага савета па развіцці праекта “Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі роду Сапег” і прынятыя рашэнні будуць спрыяць наступнаму ўмацаванню супрацоўніцтва і больш цеснай каардынацыі дзейнасці ўстаноў культуры, навукі і адукацыі ў галіне выяўлення, апісання, аблічбоўкі і публікацыі дакументальнай спадчыны роду Сапег, якая з’яўляецца здабыткам некалькіх сучасных дзяржаў, бесперашкоднаму абмену данымі з мэтай фармавання адзінай інфармацыйнай прасторы.

Удзельнікам пасяджэння будзе прапанавана культурная праграма, у рамках якой пройдуць экскурсіі па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Тэлефоны для даведак: 293-27-81, 293-26-11, 293-27-67.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам