ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар кніг
Прэзентацыя серыі кніг “Гісторыя сусветнага мастацтва”

Праект “Светач беларускай паэзіі”

Праект “Светач беларускай паэзіі”
Іншыя навіны

25 мая а 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” ладзіцца адкрыццё літаратурна-мастацкага праекта “Светач беларускай паэзіі”, прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.


Янка Купала – класік нацыянальнай літаратуры, паэт-прарок, натхнёны пясняр роднай бацькаўшчыны.

У рамках літаратурна-мастацкага праекта “Светач беларускай паэзіі” адбудуцца прэзентацыі факсімільнага выдання паэтычнага зборніка Янкі Купалы “Шляхам жыцця” і віртуальнага праекта “Янка Купала і Якуб Колас. Да 130-годдзя з дня нараджэння песняроў зямлі беларускай”, адкрыецца юбілейная кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Пясняр беларускай душы”. Гасцей літаратурна-мастацкага праекта чакаюць цікавыя сустрэчы з купалазнаўцамі і прыхільнікамі беларускага паэтычнага слова.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-28-33.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага

15 Ліс 2019

Дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і кампазітар. Міхал Клеафас Агінскі – імя, якое ведае кожны, а яго паланэз “Развітанне з Радзімай” з’яўляецца найбольш вядомым музычным творам. Аднак не многія ведаюць, што кампазітарам было напісана больш за 70 твораў, сярод якіх оперы, вальсы і мазуркі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак

15 Ліс 2019

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце VIII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму, які праходзіць з 14 па 16 лістапада 2019 г. i прысвечаны тэме культурных кодаў ва ўмовах глабалізацыі. Штогод Форум прыцягвае тысячы экспертаў і гасцей з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацоўнікі бібліятэкі сустрэліся з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна

14 Ліс 2019

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла сустрэча працоўнага калектыву з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Ігарам Кудрэвічам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

14 Ліс 2019

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

Навіны бібліятэк

Валерый Славук прапануе чытаць Макса Фрая

14 Ліс 2019

У лістападзе прыхільнікаў графікі і ў прыватнасці творчасці Валерыя Славука парадавала з’яўленне новай серыі кніг – “Палац мастацтва” (і гэта невыпадкова, бо ўсе мастакі, творчасць якіх будзе адлюстравана на яе старонках, неаднаразова выстаўляліся ў галоўным храме мастацтва Беларусі).

Аўтарскі погляд

111