ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь – Швейцарыя: супрацоўніцтва працягваецца
У Мінску ўпершыню прадставілі інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – адзін з пераможцаў XVI Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – адзін з пераможцаў XVI Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД
Іншыя навіны

12 чэрвеня ў прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя па выніках XVI Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД, які адбыўся 30–31 мая ў г. Баку.

На XVI Міжнародны конкурс “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД паступіла больш за 80 выданняў з 7 краін: Рэспублікі Беларусь, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Таджыкістан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Туркменістана.

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Першы Буквар: факсімільнае ўзнаўленне: да 400-годдзя выдання” – быў высока ацэнены кампетэнтным журы і адзначаны дыпломам “Жамчужына культурнай спадчыны”.

Сёлета беларускія выдаўцы сабралі цэлую калекцыю ўзнагарод конкурсу “Мастацтва кнігі”. У 11 разгледзеных намінацыях кнігі, прадстаўленыя Рэспублікай Беларусь, занялі 8 першых месцаў, 1 другое месца і 1 трэцяе месца. Акрамя гэтага, 9 кніг удастоены спецыяльных дыпломаў конкурсу.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам