ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Шлях да Канстытуцыі
Калі б чалавек мог сказаць…

Праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”: да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”

Праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”: да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”
Іншыя навіны

Маштабны сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і часопіса “Маладосць”, які ладзіцца да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”, распачынаецца імпрэзай “Мы будзем жыць! Жыццё за нас...”, прысвечанай беларускаму паэту і перакладчыку, “маладнякоўцу” Валерыю Маракову.

На мерапрыемстве будзе прэзентаваны пачатковы этап працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі над віртуальным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаваным да 100-годдзя Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1923–1928). У межах праекта, які будзе папаўняцца на працягу пяці гадоў (2019–2023), быў распрацаваны раздзел, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Валерыя Маракова (1909–1937).

Af_Moryakoy

Да імпрэзы музеем падрыхтавана часовая экспазіцыя, якая змяшчае фотаздымкі і кнігі паэта з фондаў Дзяржаўнага музея і Нацыянальнай бібліятэкі. На вечарыне выступяць літаратуразнаўцы, гісторыкі, якія займаюцца даследаваннем міжваеннага перыяду (1920–1930) і непасрэдна творчасці Валерыя Маракова, – Кастусь Цвірка, Ірына Багдановіч, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Антон Рудак і іншыя.

Першая імпрэза сумеснага праекта прысвечана асобе паэта Валерыя Маракова, які быў прыняты ў “Маладняк” у 1926 г. Ён пражыў нядоўгае жыццё, пакінуўшы пасля сябе толькі чатыры паэтычныя зборнікі – “Пялёсткі” (1926), “На залатым пакосе” (1927), “Вяршыні жаданняў” (1930), “Права на зброю” (1933).

Амаль да пачатку ХХІ стагоддзя асоба Валерыя Маракова чытачу была мала вядомая. Лепш пазнаёміцца з творчасцю паэта дапаможа зборнік яго выбраных твораў В. Маракова “Рабінавая ноч” (2003), укладзены і выдадзены яго пляменнікам Леанідам Мараковым. Ён вывучаў рукапісы Валерыя, знаёміўся з яго лёсам. Вынікам такой працы стала кніга “Валеры Маракоў. Лёс, хроніка, кантэкст” (1999).


Вечарына пройдзе 14 сакавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Матэрыял прадстаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам