ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Радзівілы. Некаранаваныя каралі Вялікага княства
Трэнінг па рабоце з базамі даных

Праект “Мода і час”

Праект “Мода і час”
Іншыя навіны

26 мая адбудзецца прэзентацыя новага электроннага рэсурсу “Мода і час”, адкрыццё фота- і кніжнай выставак, паказы калекцый дарослага і дзіцячага адзення маладых беларускіх дызайнераў.


Электронная калекцыя “Мода і час” створана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Яна змяшчае каля 400 матэрыялаў – лічбавыя копіі кніг, часопісаў, паштовак, фатаграфій, відэазапісаў, якія адлюстроўваюць тэндэнцыі моды з XVI стагоддзя да нашых дзён. Рэсурс будзе размешчаны ў свабодным доступе на інтэрнэт-партале бібліятэкі.

Некаторыя ўнікальныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, копіі якіх размешчаны ў электронным зборы “Мода і час”, будуць прадстаўлены на выстаўцы ў рамках прэзентацыі рэсурсу.

Паказы дарослага і дзіцячага адзення з калекцый маладых дызайнераў Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава і яркае дэфіле ў сучасных беларускіх “вышыванках” майстэрні “Elen Carotte” правядзе Нацыянальная школа прыгажосці.

Звыш 100 фатаграфій гараджан у свецкіх і ваенных гарнітурах пачатку ХХ стагоддзя з прыватнай калекцыі доктара гістарычных навук Аляксандра Леанідавіча Самовіча ўпрыгожаць і дапоўняць калекцыю. Фатаграфіі, зробленыя ў фотастудыях беларускіх гарадоў, адлюстроўваюць мужчынскую, жаночую, дзіцячую моду той эпохі.

Праект будзе цікавым усім, хто сочыць за тэндэнцыямі моды, стварае свой стыль адзення, жадае больш даведацца пра дзівосны свет моды і прыгажосці.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры ўдзеле Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава і Нацыянальнай школы прыгажосці.

Мерапрыемства пачнецца а 17-й гадзіне ў атрыуме другога паверха бібліятэкі.

Кантактная асоба: Пшыбытка Віктар Вікенцьевіч.
Тэлефон: (8 017) 266 37 51.
E-mail: v_pshibytko@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам