ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар на тэму духоўна-маральнага развіцця моладзі
Прэзентавана кніга “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”

Прадстаўляем новы віртуальны праект “Адысея Саламеі Русецкай”

Прадстаўляем новы віртуальны праект “Адысея Саламеі Русецкай”
Іншыя навіны

Да 300-годдзя Саламеі Русецкай Нацыянальная бібліятэка Беларусі распрацавала і прадстаўляе вашай увазе віртуальны праект “Адысея Саламеі Русецкай: ад Стамбула да Пецярбурга”. Юбілей нашай зямлячкі ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2018 год.

Саламея Рэгіна Русецкая (у замужжы Пільштынова) – першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-лекарка, нястомная вандроўніца, мемуарыстка. Яна працавала пры расійскім і аўстрыйскім імператарскіх дварах, а таксама гарэме турэцкага султана.

Праект уяўляе сабой віртуальную вандроўку па гарадах і краінах, дзе падарожнічала Саламея Русецкая. Гэта Стамбул, Вена, Нясвіж, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Рыга і іншыя. Вы даведаецеся пра жыццё і традыцыі жыхароў Асманскай Імперыі, інтрыгі расійскага двара ў час праўлення імператрыцы Ганны Іаанаўны, зможаце акунуцца ў прыгоды нашай гераіні, адчуць подых таго часу.

Праект заснаваны на мемуарах Саламеі Русецкай, той спадчыне, якая пасля яе засталася. Гэта кніга-дзённік з квяцістай назвай “Рэха, на свет пададзенае, заняткаў, падарожжа і жыцця майго авантураў…”. Арыгінал яе мемуараў “Echo na świat podane procederu podróży i życia mego awantur…” знаходзіцца ў Музеі князёў Чартарыйскіх у Кракаве. У Беларусі кніга выйшла ў перакладзе Міколы Хаўстовіча пад назвай “Авантуры майго жыцця”.

Яе мемуары – крыніца па гісторыі і геаграфіі, дзе аўтарка перадала свае ўспаміны і ўласныя разважанні наконт тагачасных падзей, адлюстравала цікавыя вобразы людзей, што сустракаліся ў час яе падарожжаў па краінах Захаду і Усходу. Шмат месца ў кнізе адведзена апісанню побыту і нораваў розных народаў, выкладзены метады лячэння розных хвароб. Лекарка шмат у чым абапіралася на здабыткі народнай медыцыны, папулярызавала гігіену і здаровы лад жыцця.

Асобная частка праекта прысвечана ўвасабленню асобы Саламеі ў культурнай прасторы Беларусі: на тэатральных падмостках, у беларускай літаратуры і выяўленчым мастацтве.
Запрашаем усіх да знаёмства з праектам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам