ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларуская стужка ўваходзіць у спіс 250 лепшых кінакарцін свету
ЮНЕСКА і Беларусь: 65 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

Прадстаўляем базу даных “Вайна. Памяць. Пошук”

Прадстаўляем базу даных “Вайна. Памяць. Пошук”
Іншыя навіны

У Год малой радзімы віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць з краязнаўчымі рэсурсамі, размешчанымі ў раздзеле “Электронныя рэсурсы арганізацый-партнёраў”.

Паважаныя сябры! Сёння мы віртуальна прадстаўляем шматаспектную базу даных “Вайна. Памяць. Пошук”, створаную пошукава-даследчым краязнаўчым цэнтрам Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Осталась память о войне,
Она живёт в тебе и мне,
О тех, кто жив, кто воевал,
И тех, кто без вести пропал!
Марк Львоўскі.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны шчымлівай струной і болем адгукаецца ў душы кожнага беларуса. Вайна катком прайшлася па многіх сем’ях, сёлах, гарадах, разбурыўшы супакой і шчасце некалькіх пакаленняў. У кожным сяле ці раёне ёсць памятныя мясціны, звязаныя з трагічнымі і гераічнымі падзеямі тых часоў, узведзены помнікі. Аматары гісторыі збіраюць успаміны, лісты і іншыя дакументальныя сведчанні. Гэта тым больш каштоўна, што непасрэдных удзельнікаў тых падзей становіцца з кожным годам усё менш, і кожная крупінка іх аповеду, захаваная сучаснікамі, стане сувязным звяном з будучымі пакаленнямі жыхароў краю, краіны, ды і не толькі Беларусі.

Прыкладам беражлівых адносін да памяці пра вайну служаць шматлікія рэсурсы, створаныя супрацоўнікамі бібліятэк Беларусі, якія дазваляюць віртуальна стаць бліжэй да падзей і выпрабаванняў, што выпалі на долю старэйшага пакалення. Адзін з такіх рэсурсаў – праект “Вайна. Памяць. Пошук” Асіповіцкай ЦБС. У ім сабрана інфармацыя па некалькіх напрамках: аднаўленне ходу баявых дзеянняў на гэтай тэрыторыі, папаўненне і ўдакладненне спісаў загінуўшых і вярнуўшыхся з фронту воінаў, размяшчэнне успамінаў, лістоў з фронту, сямейных хронік. База даных дапамагае знайсці інфармацыю аб загінуўшых сваяках, звесткі пра якіх яшчэ не ўнесены ў кніжнае выданне “Памяць”.

З віртуальнай чытальнай залы можна перайсці не толькі на гэты, але і на многія іншыя цікавыя рэсурсы. Наша віртуальная пляцоўка гатова змясціць спасылкі і на новыя базы даных – чакаем вашых прапаноў!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам