ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адкрылася выстаўка “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі”
16 сакавіка 1945 года. 54 дні да Перамогі

Пра выстаўку рарытэтаў да Дня Канстытуцыі

Пра выстаўку рарытэтаў да Дня Канстытуцыі
Іншыя навіны

16 сакавіка ў музеі кнігі адкрылася выстаўка рарытэтаў з Беларусі і Латвіі “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі”.

Выстаўка прысвечана Статуту Вялікага Княства Літоўскага. Продкі беларусаў былі аднымі з першых у свеце, хто атрымаў пісанае права на роднай мове. Дакумент з’явіўся ў XVI стагоддзі, быў перакладзены на лацінскую, нямецкую, рускую, украінскую, французскую мовы і стаў асновай прававой сістэмы некалькіх дзяржаў. Прадстаўленыя на выстаўцы рарытэты пацвярджаюць выкарыстанне беларуска-літоўскай протаканстытуцыі ў розных краінах – ад Балтыйскага да Чорнага мора, у тым ліку ў Латвіі.

Пра Статут ВКЛ у праграме “Контуры” распавёў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

Падрабязнасці глядзіце на тэлеканале АНТ:

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам