ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мікола Чарняўскі: Мець асабісты погляд на прызванне
Прайшоў пекла і выжыў

Пра культурную спадчыну нашай краіны – у дакументальным праекце АНТ “Беларусь. Сталенне”

Пра культурную спадчыну нашай краіны – у дакументальным праекце АНТ “Беларусь. Сталенне”
Іншыя навіны

Кожная краіна ганарыцца сваімі дасягненнямі. І Беларусь не выключэнне, нашы поспехі – у самых розных галінах. Сёння цікавасць беларусаў да культурнай спадчыны не знікае, а толькі павялічваецца. Мы ганарымся сваім мінулым і духоўнымі дасягненнямі.

Пра найважнейшыя падзеі ў кніжнай культуры за апошнія гады – факсімільнае выданне спадчыны Францыска Скарыны, а таксама пра дарагі для многіх беларусаў сімвал хрысціянскай веры – Жыровіцкі манастыр у інтэрв’ю тэлеканалу АНТ распавёў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

Падрабязна

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

26 Сту 2021

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдала персанальную энцыклапедыю “Уладзімір Караткевіч”. Аддрукавана кніга ў 65, 45 улікова-выдавецкіх аркушаў тыражом 1 000 экзэмпляраў на ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа”.

Навіны бібліятэк

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”

26 Сту 2021

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Сту 2021

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Навіны бібліятэк

Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

22 Сту 2021

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам
111