9 лютага першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава распачала працоўны дзень разам з галоўным тэлеканалам краіны “Беларусь 1”.
У ранішняй шоу-праграме “Добрай раніцы, Беларусь!” Алена Ерамееўна расказала гледачам, чым жыве, над чым працуе і што прапануе сёння галоўная бібліятэка краіны сваім карыстальнікам.
Дапамагаць заўсёды прыемна! Прыемна ўдвая, калі можаш стаць звяном паміж тымі, хто мае магчымасць дапамагчы, і тымі, каму гэта дапамога неабходна. Не так даўно ў бібліятэцы падвялі вынікі дабрачыннай акцыі “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі”. Хто прымаў удзел у агульнай карыснай справе і чаму дабрыня яднае людзей? Аб гэтым А. Далгаполава расказала ў перадачы.
Падчас інтэрв'ю размова таксама ішла пра новы праект бібліятэкі, прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце “Буквара”.
Не адхіляючыся ад свайго кірунку – пошуку і вяртання на радзіму гістарычнай спадыны – сёлета Нацыянальная бібліятэка сумесна з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Белінвестбанкам рыхтуе да выпуску факсіміле першага ў свеце “Буквара”, які да таго ж мае беларускія карані.