Лекцыю на тэму “Музычнае жыццё Беларусі ў XIX – пачатку XX стагоддзя” прачытала Галіна Паўлаўна Цмыг – кандыдат мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Падрыхтаваная Г.П. Цмыг прэзентацыя выклікала вялікую цікавасць і ажыўленую дыскусію ў слухачоў. У ёй былі прадстаўлены ўнікальныя факты пра музычную культуру таго часу, апісаны працэсы станаўлення пастановачных і выканальніцкіх традыцый нацыянальнай сцэны, адлюстраваны перыяды фарміравання музычнага прафесіяналізму на беларускіх тэрыторыях у кантэксце агульнаеўрапейскага мастацкага працэсу.
Пасля лекцыі ўсе жадаючыя змаглі праслухаць творы найбольш вядомых музыкаў XIX стагоддзя, каб ацаніць іх уклад у развіццё айчыннай культуры і пранікнуцца духам таго часу.
Наступная лекцыя адбудзецца 14 лістапада ў 15:00.
Чакаем вас!
Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 82.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.