ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дзяржаўная палітыка ў галіне фарміравання даходаў грамадзян
Візіт пасла Італіі

“Под небом Греции cвященной…”

“Под небом Греции cвященной…”
Іншыя навіны

25 сакавіка 2009 года ў рамках правядзення Дзён грэчаскай культуры ў Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае святочнае мерапрыемства “Под небом Греции cвященной…”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў “Пелопоннес”, Пасольства Грэчаскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня савета БГАГ “Пелопоннес” Р.Н. Дзяльянаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь У.Б. Ламека і іншыя.

Ва ўрачыстай абстаноўцы мерапрыемства Беларускім грамадскім аб’яднаннем грэкаў “Пелопоннес” для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі перададзены ў дарунак кнігі па гісторыі і культуры Грэцыі. Прайшло ўзнагароджанне пераможцаў алімпіяды па гісторыі культуры і мовы старажытнай і сучаснай Грэцыі, якая адбылася 10 сакавіка 2009 года на базе гімназіі №3 г. Маладзечна.

У праграме мерапрыемства прайшла прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай экпазіцыі, а таксама выстаўка жывапісу мастакоў Ірыны Гілеп і Паўла Дзімітрыядзі, фотаматэрыялаў, у ліку якіх партрэты герояў нацыянальна-вызваленчага руху Грэцыі (1821–1833 гг.).

У час мерапрыемства сваё майстэрства гледачам прадэманстравалі лаўрэат трох Усебеларускіх фестываляў нацыянальных культур Арцём Ахпаш, лаўрэат 7-га Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур танцавальны ансамбль “Белые Крылья” цэнтра мастацкай творчасці навучэнцаў г. Маладзечна і лаўрэат 7-га Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур юная грачанка Ксенія Чалопула.

Мастацкая і кніжная выстаўкі будуць працаваць у мабільнай галерэі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) да 25 красавіка 2009 года.

Тэлефон для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам