ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прапануем скарыстацца новай анлайн-паслугай “Індэксаванне дакументаў”
Пра Нацыянальную бібліятэку – у размове з Прэзідэнтам

Пісьменніца Алена Масла ў “Клубе кніжных прафесараў”

Пісьменніца Алена Масла ў “Клубе кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

2 сакавіка ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся музейныя чытанні. У музеі кнігі дзеткі чыталі казку “Мяне завуць Лахнэска” разам з яе аўтарам – пісьменніцай Аленай Масла.

Добрая і прыгожая казка пра Лахнэску прыйшлася даспадобы маленькім і дарослым. Кніга паказала ўдзельнікам, што кожны можа быць прынцэсай ці рыцарам, навучыла цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае шчырае сяброўства.

“Прафесары” вучылі разам беларускую мову, удзельнічалі ў тэатральнай пастаноўцы і малявалі. У падарунак ад аўтаркі кнігі кожны ўдзельнік атрымаў аўтограф на памяць аб сустрэчы.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам