30 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Пінгвіняня”, на якіх дзеці навучыліся ляпіць з пластыліну фігурку пінгвіна і даведаліся шмат цікавага пра гэтых дзіўных птушках.
Выкарыстоўваючы для вырабу пластылін, каляровую паперу, кардон, фетр і рознакаляровыя ніткі, удзельнікі спачатку вылепілі фігурку, а затым упрыгожылі яе яркай шапачкай і шалікам. У выніку атрымалася прыгожае і вясёлае маленькае пінгвіняня.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.