ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Віншуем з юбілеем заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, высокага прафесіянала бібліятэчнай справы Людмілу Генадзьеўну Кірухіну!
Формавідзец, вобразапісец, музыкасловец: новы віртуальны рэсурс

Песняры зямлі беларускай: у бібліятэцы адкрылася выстаўка, прысвечаная беларускім класікам

Песняры зямлі беларускай: у бібліятэцы адкрылася выстаўка, прысвечаная беларускім класікам
Іншыя навіны

23 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выстаўкі “Песняры зямлі беларускай”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Творчая спадчына мастакоў слова прадстаўлена прыжыццёвымі выданнямі (самымі першымі, рэдкімі, юбілейнымі, з аўтографамі) і ілюстрацыямі да твораў вядомых беларускіх мастакоў Георгія Паплаўскага, Барыса Заборава, Васіля Шаранговіча. Пераасэнсаванне імі сюжэтаў дапаўняе творы, дадае літаратурным героям шчырасці і праўдзівасці, глыбокага і тонкага псіхалагізму.

Асаблівую атмасферу выстаўцы надаюць рукапісы з аўтографамі пісьменнікаў, іх асабістыя рэчы, пасведчанні аб прысуджэнні ўзнагарод і іншыя цікавыя экспанаты. Так, акуляры Якуба Коласа і яго прэс-бювар нібыта пераносяць у кабінет народнага паэта, даюць магчымасць уявіць, як нараджаліся вядомыя радкі, старонкі ўлюбёных кніг. Юбілейныя медалі і манеты, прысвечаныя Янку Купалу, аддаюць дань павагі майстру слова і апавядаюць наведвальнікам гісторыю памяці і вывучэння творчасці народнага паэта.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Алена Стуканава, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, праўнучка класіка беларускай літаратуры Васіліна Міцкевіч, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч. Кожны з выступоўцаў выказаў належную павагу беларускім пісьменнікам, падкрэсліў іх каласальны ўнёсак ў айчынную і сусветную культуру і выказаў спадзяванне на тое, каб і далей мастацкую спадчыну Янкі Купалы і Якуба Коласа працягвалі цаніць і шанаваць не толькі ў юбілейныя гады і Год гістарычнай памяці, але і ў паўсядзённым жыцці.

Для стварэння экспазіцыі задзейнічаны фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.


Выстаўка будзе працаваць да 31 снежня 2022 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам