16 верасня ў рамках праекта "Кропка Адліку" адбылася інфармацыйна-пазнавальная праграма "Першыя Веды: сваё і чужое, блізкае і далёкае".
Асноўнай тэмай праграмы "Першыя Веды: сваё і чужое, блізкае і далёкае" стала аднаўленне ведаў пра саміх сябе на перакрыжаванні розных культурных і светапоглядных плыняў паміж Захадам і Усходам.
У гасцях была журналістка, паэтэса, этнакультуролаг, спецыяліст у галіне народных абрадаў і свят, аўтар кнігі "Зніч крыжовых дарог" Антаніна Хатэнка.