ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Квест – выдатны старт навучальнага года
Больш чым цацка: у бібліятэцы адкрылася выстаўка лялек

Першы ўрок у Нацыянальнай бібліятэцы

Першы ўрок у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

1 верасня – заўсёды хвалюючае свята для вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў. У гэты дзень дзеці пасля працяглых летніх канікул вяртаюцца ў класы і зноў бяруцца “грызці граніт навукі”.

Але не для ўсіх першы ўрок у гэтым годзе прайшоў за школьнай партай. Асабліва гэты дзень запомніцца тым, хто правёў яго ў галоўнай бібліятэцы краіны.

Першы ўрок “Мая Радзіма – Беларусь” для вучняў гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска прайшоў у зале адукацыйных тэхналогій. Дзецям распавялі пра вядомых беларусаў, а таксама аб спартыўных дасягненнях краіны. Яны больш даведаліся пра прыродныя багацці радзімы, вядомыя на ўвесь свет айчынныя прадпрыемствы, архітэктурныя помнікі і іншыя славутасці рэспублікі. У канцы школьнікаў чакала віктарына па пройдзенай тэме.

Прыемным працягам урока стала наведванне агляднай пляцоўкі. Юныя госці “алмаза ведаў” убачылі Мінск з вышыні птушынага палёту, а пазней – з пляцоўкі ля галоўнага ўваходу ў бібліятэку – запусцілі шарыкі ў блакітнае вераснёўскае неба.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам