З 16 па 19 красавіка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Першы міжнародны фестываль рэкламы “Белы квадрат”.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла УП “Белая Карона”.
Місія фестывалю – садзейнічанне развіццю і пашырэнню рэкламнага рынку Беларусі, прыцягненне на рэкламны рынак краіны замежных інвестыцый, павышэнне прэстыжу рэкламы як самастойнага віду творчай дзейнасці, дэманстрацыя лепшых айчынных і замежных рэкламных дасягненняў.
У рамках фестывалю адбыліся адукацыйныя семінары на тэму рэкламнай дзейнасці, майстар-класы вядучых PR-спецыялістаў Беларусі, Расіі, Украіны, прайшлі прэзентацыі маскоўскага і кіеўскага фестываляў рэкламы. Маладыя дызайнеры атрымалі магчымасць заявіць пра сябе, прадставіўшы свае работы на конкурс маладых крэатараў. Конкурс праходзіў у наступных намінацыях: друкаваная і вонкавая рэклама, фірменны стыль і рэкламная фатаграфія, рэкламная этыкетка і ўпакоўка.
Урачыстая цырымонія закрыцця Першага міжнароднага фестывалю рэкламы “Белы квадрат” адбылася ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі беларусі 19 красавіка. Былі падведзены вынікі фестывалю, вызначаны пераможцы конкурсу маладых крэатараў. Свята завяршылася заключнай Gala-party.