ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рыхтуйцеся да чэленджу!
Агульная будучыня агульнымі сіламі

Першая канферэнцыя “Паэт і Свет”

Першая канферэнцыя “Паэт і Свет”
Іншыя навіны

15 кастрычніка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася значная падзея – першая навукова-практычная канферэнцыя “Паэт і Свет”. Мерапрыемства было прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння Петруся Броўкі і 40-годдзю Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

На ўрачыстым адкрыцці выступіла Наталля Мізон, загадчык музея, якая прывітала гасцей і выказала спадзяванні, што першая канферэнцыя пакладзе пачатак добрай традыцыі прэзентацыі навуковых і практычных дасягненняў у вывучэнні спадчыны Петруся Броўкі, беларускай гісторыі і літаратуры, актуальнай дзейнасці музеяў Беларусі.

Кіраўнікамі секцый з’яўляліся Аляксандр Гужалоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, і Ігар Запрудскі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Brouka-kanf-1.jpg

У секцыйных пасяджэннях актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія выступілі з дакладамі:

  • Наталля Гарковіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.
    Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: папаўненне фондаў каштоўнымі асобнікамі ў 2020 годзе.
  • Таццяна Сапега, загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.
    Заняткі па гісторыі кніжнай культуры для дзяцей дыстанцыйна: інавацыйныя напрацоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
  • Людміла Сільнова, вядучы бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.
    “З Вашым здымкам адчуваю сябе маладым”: Пятрусь Броўка і фатограф Аляксандр Дзітлаў.
  • Ксенія Суша, магістр гуманітарных навук, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.
    “Беларуская савецкая энцыклапедыя” ў культурным кодзе беларускай нацыі.
  • Юлія Амосава, вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела.
    Раскрыццё фондаў Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў віртуальным праекце Нацыянальнай бібліятэкі “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
  • Аксана Міронава, вядучы бібліёграф аддзела індэксавання дакументаў.
    Песні на вершы П. Броўкі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Brouka-kanf-2.jpg 

 Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам