ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзідэнцкая бібліятэка Турцыі атрымала ў дар калекцыю беларускіх кніг
Круглы стол, прысвечаны помнікам кніжнай культуры Аршаншчыны

Першая экскурсія па творчасці Васіля Быкава

Першая экскурсія па творчасці Васіля Быкава
Іншыя навіны

Цыкл экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” дапаўняецца новымі імёнамі. Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне была падрыхтавана экскурсія па творчасці вядомага беларускага празаіка Васіля Быкава. Першым экскурсантамі сталі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 7 будаўніцтва.

18 снежня для іх была праведзена экскурсія па будынку бібліятэкі і музеі кнігі, а таксама заняткі з прэзентацыяй выданняў Васіля Быкава, фотадакументаў розных гадоў і выяўленчых матэрыялаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі з біяграфіі пісьменніка, узнавілі веды па яго творах, якія вывучалі ў межах вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры.

Прапануем і вам больш даведацца пра жыццё і творчасць нашых славутых землякоў і наведаць інтэрактыўныя вучэбна-пазнавальныя экскурсіі цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. На сённяшні дзень яны распрацаваны па творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Францыска Скарыны і Марка Шагала.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам