ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падведзены вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
Дзяржаўную сімволіку ў галаграфічным запісе прадставяць на выстаўцы ў бібліятэцы

Перасякаючы акіян: кніжная спадчына Францыска Скарыны цяпер і ў Інданезіі

Перасякаючы акіян: кніжная спадчына Францыска Скарыны цяпер і ў Інданезіі
Іншыя навіны

26 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Інданезіі адбылася цырымонія дарэння факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Шматтомнае выданне, якое прадстаўляе гісторыю і культурную спадчыну беларускага народа, перадаў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Інданезіі Мухамаду Шарыфу Банда пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Валерый Калеснік.

Кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Інданезіі падзякаваў за каштоўны падарунак, а таксама выказаў зацікаўленасць ва ўсталяванні супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і візіце ў Рэспубліку Беларусь.

За апошнія гады ўнікальнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, якое выпушчана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, было перададзена ў многія найбуйнейшыя бібліятэкі і інфармацыйныя цэнтры як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. Шматтомнік стаў своеасаблівым культурным сімвалам і візітнай карткай краіны, дазваляючы жыхарам далёкіх дзяржаў пазнаваць і адкрываць для сябе культурную, самабытную і дружалюбную Беларусь.


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам