ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Казачныя метамарфозы беларускіх зорак
Асабісты фонд беларускіх прыказак

Перадача ў дар старадрукаваных кніг XVII ст.

Перадача ў дар старадрукаваных кніг XVII ст.
Іншыя навіны

24 верасня ў Круглай зале адбылася перадача ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дзвюх старадрукаваных кніг XVII ст. “Великое искусство артиллерии”, якія маюць культурнае значэнне для Рэспублікі Беларусь.


Аўтар – вядомы беларускі вучоны Казімір Семяновіч. Акцыя прайшла ў рамках Года кнігі і прымеркавана да 90-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Міжнародная група Ашчаднага банка Расіі праз прадстаўніцтва ААТ “БПС- Ашчадбанк” ва ўрачыстай абстаноўцы перадала рарытэтнае выданне XVII ст. у дар Нацыянальнай бібліятэцы пад час правядзення прэс-канферэнцыі па расшырэнні міжнароднай дзейнасці Ашчадбанка.

У фонд бібліятэкі былі перададзены два першыя выданні трактата “Великое искусство артиллерии”: адно на лацінскай мове 1650 года і другое ў перакладзе на французскую мову 1651 года выдання выпуску. Дадзеныя кнігі БПС-Ашчадбанк набыў у адной з антыкварных букіністычных крам Германіі.

Дзякуючы трактату “Великое искусство артиллерии” наш суайчыннік Казімір Семяновіч займае сваё месца сярод заснавальнікаў сусветнай ракетнай балістыкі і касманаўтыкі. Манаграфія складаецца з пяці частак і ўключае 206 гравюр па малюнках, выкананых самім аўтарам.

На мерапрыемстве выступілі старшыня праўлення БПС-Ачшчадбанка Васіль Станіслававіч Мацюшэўскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі, бібліёграф аддзела кнігазнаўства Таццяна Іванаўна Рошчына.

Пасля цырымоніі адбылася прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, а для гасцей была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам