31 жніўня Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала бібліятэцы 465-й ракетнай брыгады (Асіповіцкі раён) 200 выданняў.
Мерапрыемства прымеркавана да штогадовага свята – Дня воінскай часці.
Фонды бібліятэкі 465-й ракетнай брыгады папоўніліся энцыклапедычнымі і даведачнымі выданнямі, гісторыка-дакументальнымі творамі, вучэбнай і мастацкай літаратурай, якая выйшла ў свет у нашай краіне.
Чытайце таксама пра перадачу ў дар Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі:
- каля 300 выданняў бібліятэцы 361-й базы аховы і абслугоўвання "Цэнтральных органаў ваеннага ўпраўлення"
- звыш 200 выданняў бібліятэцы пагранзаставы "Беняконі" ў Гродзенскай вобласці
- звыш 300 выданняў сельскай бібліятэцы аграгарадка Дворышча Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці