ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Вясёлыя васьміножкі”
Выстаўка адной кнігі

Перадача ў дар кніг

Перадача ў дар кніг
Іншыя навіны

11 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала сельскай бібліятэцы аграгарадка Дворышча Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці больш за 300 выданняў.


Перадача ў дар кніг арганізавана ў рамках Года кнігі і ў падтрымку рэспубліканскай акцыі "Беларускую кнігу – у рэгіёны".

З прывітальным словам на ўрачыстай цырымоніі выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі і старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай Іванавіч Арцюшкевіч.

Фонды Дварышчанскай бібліятэкі папоўніліся энцыклапедычнай, вучэбнай, мастацкай і дзіцячай літаратурай, якая выйшла ў свет ў нашай краіне. Сярод дакументаў – выданні, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: электронныя дыскі, прысвечаныя жыццю і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Карскага, М. Багдановіча і інш.

Дварышчанская бібліятэка атрымала таксама ў дар кнігі з серыі "Классика литератур СНГ". У іх ліку – літаратурныя помнікі па гісторыі і культуры дзяржаў – удзельніц СНД, перададзеныя ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД (МФГС).

Асаблівую каштоўнасць дару прадстаўляюць энцыклапедыі і даведачныя выданні, падораныя выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі": тамы "Беларускай энцыклапедыі", "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", "Тэатральнай энцыклапедыі" і інш.

Усяго на працягу 2012 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі плануе бязвыплатна перадаць 100 тысяч выданняў у больш за 200 публічных, універсітэцкіх, школьных і іншых спецыяльных бібліятэк краіны.

Навіны

Апублікавана праграма Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

20 Кра 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За дзесяцігоддзі правядзення навуковы форум стаў сапраўдным брэндам, пазнавальным сярод даследчыкаў і спецыялістаў розных краін. Штогод у праграме чытанняў – сустрэчы даследчыкаў, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, выставы і прэзентацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Унікальная магчымасць публікацыі ў часопісах адкрытага доступу для аўтараў навуковых прац з Беларусі

20 Кра 2021

19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума бібліятэк EIFL і выдавецтва Wiley адбыўся вэбінар, прысвечаны публікацыі навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Адама Антонавіча Сакольчыка

19 Кра 2021

У гісторыі станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шмат асоб, чый прафесійны ўнёсак у развіццё бібліятэчнай галіны складана пераацаніць. Сярод іх – Адам Антонавіч Сакольчык – спецыяліст з вялікай літары, таленавіты педагог і вядомы беларускі бібліёграф, чалавек з вельмі няпростым і цікавым лёсам.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Цікава пачытаць”: кніга “Фінансавыя казкі для дзяцей”

19 Кра 2021

17 красавіка ў дзіцячым пакоі на занятках з серыі “Цікава пачытаць” наведвальнікі разам з персанажамі кнігі Я. Фраловай “Фінансавыя казкі для дзяцей” займальна навучаліся фінансавай грамаце.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111