ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя новых мультымедыйных праектаў бібліятэкі
Рабочая сустрэча па выніках функцыянавання бібліятэчнай галіны ў 2013-м і актуальных задачах на 2014 год

Перадача ў дар кніг бібліятэкам Беларусі

Перадача ў дар кніг бібліятэкам Беларусі
Іншыя навіны

6 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія перадачы ў дар кніг бібліятэкам Беларусі дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.


Прадстаўнікам бібліятэк краіны былі ўручаны трохтомныя факсімільныя выданні твораў вялікага рускага паэта, генія мастацкага слова Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаныя ім у так званы “Болдзінскі перыяд”. У трохтомніку “А.С. Пушкин. Болдинские рукописи 1830 года” сабраны творы, што ўзнаўляюць карціну “трудов и дней” паэта, якія сталі для яго часам неверагоднага напружання і ўзлёту.

Адкрыў урачыстае мерапрыемства міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. “Не ў першы раз мы збіраемся ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі на мерапрыемствах Саюзнай дзяржавы, культурная прастора якой – жывы арганізм, які бесперапынна развіваецца: візіты, абмены ў сферы культуры і мастацтва, фестывальны рух. Было б дзіўна, калі б у гэтых абменах не ўдзельнічалі бібліятэкі!” – сказаў міністр.

У прадаўжэнне цырымоніі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота расказаў пра ідэі стварэння факсіміле. “Пры наведванні Пушкінскага дома нас папрасілі прыняць удзел у стварэнні факсімільнага зборніка, які адносіцца да Болдзінскага перыяду. Мы згадзіліся, і, дзякуючы актыўнай пазіцыі міністэрстваў культуры Расіі і Беларусі ў нас атрымалася гэта зрабіць”, – працягнуў Рыгор Рапота. Ён таксама расказаў пра тое, як быў азадачаны пошукам духоўнага пачатку паэта: “Мне было цікава паглядзець, што ўнікальнага ёсць у той прыродзе, што змагло натхніць чалавека на стварэнне такіх вялікіх твораў!”

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы ўручыў кнігі прадстаўнікам бібліятэк Беларусі, сярод якіх значылася і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. “Геній Пушкін належыць сусветнай супольнасці, але далёка не ўсе маюць магчымасць дакрануцца да вытокаў яго творчасці, таму хацелася б выказаць шчырую падзяку за каштоўны, шмат у чым нечаканы падарунак: цяпер усе чытачы Нацыянальнай бібліятэкі змогуць з ім пазнаёміцца”, – падзякаваў Рыгору Рапоту дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і ўручыў яму падарунак у адказ – факсіміле віленскага “Букваря” 1767 года.

Факсіміле болдзінскіх рукапісаў было ўручана і міністру культуры Рэспублікі Беларусь Барысу Святлову, які, у сваю чаргу, падарыў Рыгору Рапоце факсімільнае выданне Полацкага Евангелля.

Сумесныя праекты і абмены з дзяржавамі – партнёрамі Беларусі ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай прасторы асабліва значныя. Цырымоніі перадачы кніг, як і іншыя культурныя ўзаемадзеянні, умацоўваюць дружалюбныя сувязі паміж краінамі і ўзбагачаюць культурную спадчыну кожнай з іх.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам