ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў
Астрожская Біблія

Перадача ў дар факсіміле Полацкага Евангелля

Перадача ў дар факсіміле Полацкага Евангелля
Іншыя навіны

13 cакавіка адбылася цырымонія перадачы ў дар бібліятэцы факсімільнага выдання Полацкага Евангелля ХII ст. Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Паўлам і Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанідам Гулякам.


Урачыстасць прымеркавана да святкавання Дня праваслаўнай кнігі, які штогод адзначаецца ва ўлонні Рускай праваслаўнай царквы 14 сакавіка як прызнанне велізарнага значэння духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні людзей, у далучэнні іх да хрысціянскіх традыцый.

Пад час цырымоніі перадачы факсіміле Полацкага Евангелля ўладыка Павел наказваў гасцям чытаць кнігу і разумець, што ў ёй сам Гасподзь звяртаецца да нас са словамі навучання, адкрываючы сваю Ісціну. “Маю радасць перадаць Слова Божае Нацыянальнай бібліятэцы, каб кожны, хто жадае дакрануцца да вышэйшай волі Божай, адкрыў яго для сябе. Слова Божае адкрывае нам Божы свет», – адзначыў у звароце мітрапаліт.

У сваю чаргу Леанід Гуляка падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва дзяржавы і царквы ў рэалізацыі падобных праектаў і нагадаў аб тым, што першым з іх было ўзнаўленне Слуцкага Евангелля. “Гэта вялікая праца вучоных і энтузіястаў!” – дадаў ён.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падзякаваў мітрапаліту Паўлу і Леаніду Гуляку за каштоўны дар бібліятэцы і адзначыў, што факсімільнае ўзнаўленне Полацкага Евангелля – гэта не толькі вяртанне ў Беларусь помніка кніжнай культуры, але і вяртанне духоўнай святыні, паводле якой нашы продкі выхоўвалі сваіх дзяцей.

Полацкае Евангелле – унікальны помнік славянскага пісьменства другой паловы XII ст. Тэкст рукапісу напісаны на царкоўнаславянскай мове ўставам – найстаражытнейшай формай кірыліцы, якая выкарыстоўвалася ў ранніх рукапісах як від найбольш урачыстага пісьма. Нататкі і ўкладныя запісы жыхароў старажытнага Полацка, якія захаваліся на палях Евангелля, збераглі для нас асаблівасці жывога маўлення таго часу, калі адбывалася фарміраванне беларускай мовы.

Сёння асноўная частка Полацкага Евангелля захоўваецца ў зборы Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу, а два лісты знаходзяцца ў фондах Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве. Сумеснымі намаганнямі беларускіх і расійскіх спецыялістаў удалося рэстаўраваць арыгінал, стварыць яго высакаякасную факсімільную копію, дзякуючы чаму з’явілася магчымасць не толькі ўз’яднаць часткі помніка ў адзінае цэлае, але і вярнуць яго ў культурную прастору нашай краіны, зрабіць яго сапраўды нацыянальным здабыткам.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам