ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лекцыя-канцэрт “Музыка маёй зямлі”
Размова з адвакатам аб новых правілах прыёму ў навучальныя ўстановы

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Мядзельскі і Нарачанскі край

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Мядзельскі і Нарачанскі край
Іншыя навіны

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі 21 мая ўзялі ўдзел у экскурсійнай паездцы па Мядзельскім і Нарачанскім раёнах Беларусі.

Наведалі экскурсійна-турыстычны комплекс “Аптэкарскі сад”, дзе сабраны ўнікальныя калекцыі траў і кветак, прадэгуставалі беларускі кальвадос на бровары ў Ілава і фітачай, прыгатаваны вопытнымі траўнікамі з мясцовых раслін, а таксама палюбаваліся маляўнічымі азёрамі і касцёлам Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе.

Narach_5.jpg

Падчас агляднай экскурсіі па этнакультурным комплексе “Наносы-наваселле” пабывалі ў чатырох музеях – музеі хлеба, самавараў, самагонаварэння і сялянскага побыту, убачылі ветраны Ляхавіцкі млын, паназиралі за працай вадзянога млына, падняліся на аглядную пляцоўку, з якой адкрываецца цудоўны від на возера Нарач.

Экскурсія падарыла калектыву бібліятэкі незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам НББ.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам