ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Знаёмства з кнігамі Мікалая Носава
Канферэнцыя дырэктараў нацыянальных бібліятэк у Вроцлаве

Пазітыў ад Скарыны

Пазітыў ад Скарыны
Іншыя навіны

2–3 верасня ў рамках Дня беларускага пісьменства ў Полацку адбудзецца “Фестываль кнігі і прэсы” – імправізаваны гарадок, дзе будзе шырока прадстаўлена гісторыя і сучаснасць беларускай кнігі.


На дзіцячай пляцоўцы фестывалю сваю праграму “Пазітыў ад Скарыны” для жыхароў і гасцей свята прадставіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Свята ў Полацку пройдзе пад знакам адметных для гісторыі Беларусі падзей: 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання i 1155-годдзя Полацка. З горадам на Заходняй Дзвіне звязана біяграфія Францыска Скарыны. Постаць беларускага першадрукара стане цэнтральнай у святочнай праграме “Пазітыў ад Скарыны”. Праграма будзе ўключаць заняткі для дзяцей і іх бацькоў, якія праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, напоўненая творчымі заданнямі, гульнямі і добрым настроем.

Францыск Скарына з’яўляецца адной з самых яркіх постацей беларускай культуры. Несумнеўна, што ён быў чалавекам, поўным аптымізму, наватарства, жыццялюбства, энергіі і пазітыву! Спазнаваць Скарыну – цікавая і нянудная справа. Пераканацца ў гэтым можна на занятках “Пазітыў ад Скарыны” ў Полацку!

Месца правядзення:
г. Полацк
, Фэстываль кнігі і прэсы, дзіцячая пляцоўка.

Час правядзення:
2 верасня
: 12.00–14.00, 17.00–19.00.
3 верасня: 16.30–18.00.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам