ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Унікальнае бачанне краіны вачыма беларускіх фатографаў: глядзіце відэасюжэт аб праекце “Я сэрцам бачу”
Чым здзівіў “Элемента” на Ночы музеяў-2018

Павышаем узровень культуры... фізічнай: бібліятэка прыняла ўдзел у спартакіядзе

Павышаем узровень культуры... фізічнай: бібліятэка прыняла ўдзел у спартакіядзе
Іншыя навіны

19–20 мая ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” адбыўся фінал XII Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры і мастацтва.

Маштабная спартыўная падзея аб’яднала тых, хто не толькі штодня працуе на карысць культуры і мастацтва, але і з фізічнай культурай таксама на ты. Заўзятары і групы падтрымкі віталі ўдзельнікаў каманд горада Мінска, абласных і рэспубліканскіх падведамасных арганізацый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі спартакіяды высвятлялі, хто ж з іх мацнейшы ў міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе. З асаблiвым азартам прайшлі спаборніцтвы па дартсе, гіравым спорце і перацягванні каната.

Зборная каманда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі вызначылася ў наступных відах спорту:

  • у гіравым спорце 3-е месца заняў Аляксей Вазнюк, вадзіцель легкавога аўтамабіля аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
  • у дартсе 3-е месца заваявала Алена Далгаполава, першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі;
  • у настольным тэнісе 3-е месца дасталася Валерыю Антонаву, загадчыку сектара суправаджэння падсістэм АБІС інфармацыйна-вылічальнага аддзела.

Удзельнікі бібліятэкі паказалі дастойны вынік, заняўшы 6-е месца ў агульнакамандным заліку.

Нягледзячы на тое, што пераможныя месцы дасталіся не ўсім, гэта не сапсавала добрага настрою, якое панавала на спартыўных пляцоўках. Бо актыўны адпачынак на прыродзе плюс азарт і дух спаборніцтваў – гэта заўсёды гарантаваны зарад бадзёрасці і пазітыву!

Дзякуем усім спартсменам за ўдзел, а балельшчыкам – за падтрымку!
Усім – фізкульт-прывітанне!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам