95-гадовы юбілей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – важная падзея ў гісторыі беларускага “дыямента”.
Той узрост, калі не толькі падводзяць вынікі і прыпамінаюць, што важнае адбылося за гэты час, але і робяць рывок наперад, ставячы новыя амбіцыйныя мэты і задачы. Іх поспех ў многім абумоўлены падтрымкай і дапамогай з боку міністэрстваў, ведамстваў, арганізацый і ўстаноў, якія за гады супрацоўніцтва сталі добрымі сябрамі і партнёрамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У святочны дзень словы віншавання, сваёй глыбокай павагі дырэктару Раману Матульскаму і ўсяму калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выказваюць:
- Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь,
- Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь,
- Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
- Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў,
- Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт,
- Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь,
- Бібліятэчная асамблея Еўразіі,
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь,
- Нацыянальная бібліятэка Азербайджана,
- Нацыянальная бібліятэка Кыргызскай Рэспублікі імя А. Асмонава,
- Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Казахстан,
- Нацыянальная бібліятэка Украіны імя Яраслава Мудрага,
- Расійская дзяржаўная бібліятэка,
- Расійская дзяржаўная дзіцячая бібліятэка,
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў,
- Банк БелВЭБ.
Шаноўныя калегі!
Віншуем з прафесійным святам і
95-годдзем Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!
Дзякуем за добрасумленнасць і энтузіязм, з якім вы падыходзіце да сваёй працы!
Жадаем заставацца прафесіяналамі на рабоце і быць шчаслівымі ў асабістым жыцці!