ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Znanium.com – электронны рэсурс для адукацыйнай сферы
Адхінуўшы покрыва таямнічасці

Павандраваць разам з Саламеяй Пільштыновай можна ў Нацыянальнай бібліятэцы

Павандраваць разам з Саламеяй Пільштыновай можна ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

Чытачы змогуць наведаць гарады і краіны, па якіх вандравала першая жанчына-лекарка Рэчы Паспалітай.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі распрацавала віртуальны праект “Адысея Саламеі Русецкай” да 300-годдзя першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жынчыны-лекаркі, паведамілі ва ўстанове.

Саламея Рэгіна Русецкая, якая ў замужжы атрымала прозвішча Пільштынова, працавала пры расійскім і аўстрыйскім імператарскім дварах. Яе юбілей уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2018 год.

Праект – гэта віртуальная вандроўка па гарадах і краінах, дзе падарожнічала Русецкая. Сярод іх – Стамбул, Вена, Нясвіж, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Рыга і іншыя. Чытачы змогуць натуральна адчуць подых тых часоў – даведацца пра жыццё і традыцыі жыхароў Асманскай імперыі, інтрыгі расійскага двара ў час праўлення імператрыцы Ганны Іаанаўны і паўдзельнічаць у прыгодах гераіні.

Асновай для стварэння віртуальнай вандроўкі сталі мемуары Саламеі – кніга-дзённік “Рэха, на свет пададзенае, заняткаў, падарожжа і жыцця майго авантураў…”, якая зараз знаходзіцца ў Музеі князёў Чартарыйскіх у Кракаве. У Беларусі кніга больш вядомая пад назвай “Авантуры майго жыцця”.

Аўтар публікацыі: Іван Руднеў.

Крыніца: Sputnik
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам