ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных Passport GMID
Пасяджэнне Аргкамітэта па правядзенні мерапрыемстваў да юбілею Максіма Багдановіча

Пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і Міждзяржсавета ЕўрАзЭС

Іншыя навіны

15 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках рабочага візіту ў Беларусь старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адбылася сустрэча з прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясніковічам і пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.


Падчас пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы разгледжаны шэраг пытанняў па шырокім коле расійска-беларускіх адносін і саюзнага будаўніцтва.

У гэты ж дзень у рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан Карыма Масімава адбылося і пасяджэнне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюза).

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы, падыходы да кадыфікацыі заканадаўства Мытнага саюза і АЭП, адзіную міграцыйную палітыку адносна трэціх краін, пытанні ўдасканалення дзейнасці наднацыянальных органаў.

Па выніках пасяджэнняў падпісаны шэраг дагавораў і пагадненняў: аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве беларускай атамнай электрастанцыі; у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах; аб мерах па забеспячэнні паралельнай работы энергетычных сістэм.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам