ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жыцця загадкавы палёт
Тэставы доступ да электроннай бібліятэкі MYBRARY

Пасяджэнні Генеральнай асамблеі асацыяцыі EIFL

Пасяджэнні Генеральнай асамблеі асацыяцыі EIFL
Іншыя навіны

З 10 па 13 лістапада ў Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка) прайшлі пасяджэнні генеральнай асамблеі асацыяцыі EIFL (Electronic information for libraries).


У яе рабоце ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш за 40 дзяржаў. Рэспубліку Беларусь прадстаўляў супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, загадчык сектара падтрымкі сістэмы інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці В.І. Брычкоўскі, які выступіў з інфармацыйным паведамленнем “Стварэнне і выкарыстанне навукова-адукацыйных рэсурсаў адкрытага доступу ў Рэспубліцы Беларусь”.

На пасяджэннях абмяркоўваўся шырокі круг пытанняў, звязаных з павышэннем эфектыўнасці выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў у навукова-адукацыйнай сферы. Вялікая ўвага была нададзена развіццю ініцыятывы адкрытага доступу (Open Access, ОА). Прайшлі спецыялізаваныя сесіі па ОА і электронных кнігах.

У рамках работы круглых сталоў былі вынесены на абмеркаванне такія пытанні, як выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у бібліятэках (Massive Open Online Courses, Open Research Data, Text and data mining) і захаванне аўтарскіх праў пры рабоце з электроннымі рэсурсамі.

У дні правядзення генеральнай асамблеі была арганізавана выстаўка інфармацыйных рэсурсаў, на якой былі прадстаўлены прадукты вядучых замежных выдаўцоў: Project Muse, EBSCO, Cambridge University Press, Oxford University Press, Emerald, Gale/Cengage, IOP, JSTOR, Royal Society, Publishing, Taylor & Francis, Wiley-Blackwell, SAGE, Credо, Nature, OECD.

У рамках правядзення перагавораў з вытворцамі інфармацыйных рэсурсаў была дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі тэставага доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў Project Muse, Gale/Cengage, IOP, JSTOR, Royal Society, Publising,Taylor & Francis, Wiley-Blackwell, SAGE, Credо, Nature, OECD для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый, якія ўваходзяць у Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, з мэтай далейшай закупкі ліцэнзій на найбольш запатрабаваныя інфармацыйныя рэсурсы.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам