ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прадстаўляем новы віртуальны праект бібліятэкі “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”
Прэзентацыя сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” ў БДУКіМ

Пасяджэнне Ваенна-навуковага таварыства да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Пасяджэнне Ваенна-навуковага таварыства да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Іншыя навіны

24 красавіка адбылося пасяджэнне Ваенна-навуковага таварыства (ВНТ) пры Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у якім прыняў удзел супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф НДА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гісторык-краязнавец, аўтар кнігі “Лепельское пехотное училище”, напярэдадні 80-гадовага юбілею гэтай незаслужана забытай ваеннай навучальнай установы расказаў пра гісторыю яго стварэння і дзейнасці з 1940 па 1957 г. Сваё выступленне ён прысвяціў памяці курсантаў і афіцэраў вучылішча, якія загінулі ў баях за Радзіму ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Лепельскае пяхотнае вучылішча, да вайны сфармаванае на беларускай зямлі, з 1941 г. працягвае сваю працу ў горадзе Чарапаўцы Валагодскай вобласці. Андрэй Леанідавіч прапанаваў да 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усталяваць на былых казармах вучылішча ў пасёлку Бароўка Лепельскага раёна Віцебскай вобласці памятную мемарыяльную дошку.

Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, дацэнта, палкоўніка ў адстаўцы Леаніда Цыганкова. На сустрэчы прысутнічалі сын аднаго з курсантаў Лепельскага пяхотнага вучылішча даваеннага перыяду Аляксандр Герасіменка, а таксама выдавец, ваенны гісторык, пошукавік Дзмітрый Кіенка і інш.

Актыўны ўдзел у абмеркаванні прынялі члены ваенна-гістарычнай секцыі ВНТ.

Матэрыял прадаставіў сакратар Савета ВНТ пры ЦДА УС РБ, падпалкоўнік у адстаўцы Уладзімір Шэін.

Фота Мікалая Шарая.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам