ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шчаслівае дзяцінства!
I Форум бібліятэкараў Беларусі

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў
Іншыя навіны

28 мая 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


Савет кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц СНД (СОБР) быў створаны ў 1997 годзе. Асноўнай яго задачай з’яўляецца забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю міжнароднага характару. За час сваёй дзейнасці СОБР падрыхтаваў і разгледзеў больш за 60 праектаў дакументаў аб ўзаемадзеянні, абмене інфармацыяй, выпрацоўцы рэкамендацый і прапаноў па забеспячэнні нацыянальнай і калектыўнай бяспекі на прасторы СНД.

Кіраўнікі органаў бяспекі і спецслужбаў абмяняліся вопытам планавання і правядзення антытэрарыстычных мерапрыемстваў, абмеркавалі пытанні павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам, удасканалення дзейнасці Антытэрарыстычнага цэнтра краін СНД, барацьбы з карупцыяй і забеспячэння фінансава-крэдытных сістэм дзяржаў Садружнасці ў рамках агульных задач па процідзеянні сусветнаму фінансаваму крызісу.

Савет распрацаваў і падпісаў шэраг найважнейшых дакументаў па сумесным супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам