25 кастрычніка ў рамках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча губернатара Санкт-Пецярбурга Мацвіенка В.І. і прэм'ер-міністра Беларусі Сідорскага С.С.
Для дэлегацыі з горада на Няве выконваючая абавязкі дырэктара Кузьмініч Т.У. правяла аглядную экскурсію, падчас якой госці пазнаёміліся з гісторыяй, рэсурсамі і магчымасцямі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны. Наведаўшы музей кнігі, губернатар пакінула памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.