ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Грыбная пара
Пачуць... скарбы

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Іншыя навіны

19 лістапада ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.


У навуковым мерапрыемстве, на якім старшынстваваў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх і абласных бібліятэк, кіраўнікі рабочых груп выканаўчага камітэта Савета.

Былі разгледжаны наступныя пытанні:

1.Аб выніках II Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”.
2.Аб закупцы баз даных на 2015 год і рабоце віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
3.Аб удзеле Беларусі ў генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL.
4.Аб падключэнні Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі да сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі і рабоце Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.
5.Аб стварэнні зводных рэгіянальных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі.
6.Аб выдавецкіх праектах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і магчымасці ўдзелу ў іх іншых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў.

Работа Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні атрымала станоўчую ацэнку прысутных.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам