3 красавіка ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы адбылося пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.
У пасяджэнні, на якім старшынстваваў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх і абласных бібліятэк, дырэктар бібліятэкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі рабочых груп Выканаўчага камітэта Савета.
Былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Аб рэалізацыі карпаратыўнага набыцця баз даных для бібліятэк Беларусі на 2014 г.
- Аб дзейнасці кансорцыума LibКАРД на сучасным этапе.
- Аб ўзаемадзеянні бібліятэк – удзельніц сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі па фарміраванні Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.
- Аб рэалізацыі задання 23 "Стварэнне зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі ў частцы перыядычных выданняў і спецвідаў дакументаў" праграмы "Культура Беларусі" ў 2013 г.
- Аб рабоце міжведамаснага Бібліятэчнага савета пры Міністэрстве культуры.
- Аб змяненнях у складзе Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.
Работа Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні атрымала станоўчую ацэнку прысутных.
Рашэнне Савета бібліятэк Беларусі