ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка як феномен культуры: завяршыўся першы дзень працы VIII Міжнароднага кангрэса
Бібліятэка як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс (+відэа)

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Іншыя навіны

21 кастрычніка ў рамках VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Сустрэча членаў Савета прайшла пад старшынствам генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксаны Кніжнікавай. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх навуковых, абласных бібліятэк, а таксама бібліятэк вядучых устаноў вышэйшай адукацыі.

Члены Савета абмеркавалі шэраг пытанняў па рэалізацыі сумесных праектаў: карпаратыўная падпіска на ліцэнзійныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, узаемадзеянне бібліятэк Беларусі па алічбоўцы фондаў, выкарыстанне ў метадычным суправаджэнні дзейнасці бібліятэк практыка-арыентаваных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі.

Рашэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае супрацоўніцтва з Рэспублікай Башкартастан

6 Сне 2021

У межах візіту афіцыйнай дэлегацыі Башкартастана ў Беларусь 6 снежня Нацыянальную бібліятэку наведалі першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Башкартастан Наталля Лапшына, в.а. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі імя Ахмет-Закі Валідзі Рэспублікі Башкартастан Марат Зулькарнаеў і генеральны дырэктар Рэспубліканскага цэнтра народнай творчасці Рэспублікі Башкартастан Артур Алібакаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

5 Сне 2021

З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

5 Сне 2021

Літаратура не бывае правінцыйнай і сталічнай, яна бывае таленавітай і не... Заўсёды ў рэгіёнах жыло шмат выдатных пісьменнікаў, кожнага класіка натхняла яго малая радзіма.

Навіны бібліятэк

4 Сне 2021

130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай нацыянальнай паэзіі прысвечаны спецыяльны – адзінаццаты, лістападаўскі за 2021 год, нумар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам