ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
V Беларускі міжнародны медыяфорум
Яна была жывой мудрасцю і чулым сэрцам цэлай эпохі

Пасяджэнне Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці

Пасяджэнне Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці
Іншыя навіны

10 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачалося XXIX пасяджэнне Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці краін СНД.


У рабоце Савета бяруць удзел кіраўнікі і дэлегацыі нацыянальных органаў дзяржаўнага кіравання будаўніцтвам краін Садружнасці – Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Казахстана, Арменіі, Таджыкістана, Малдовы; прадстаўнікі  ўрада і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выканкама СНД і нацыянальных галіновых грамадскіх аб’яднанняў.

Першы дзень работы Савета ўключаў пленарнае пасяджэнне і дыскусіі, падчас якіх былі разгледжаны магчымасці будаўнічай галіны Беларусі па аказанні будпаслуг на тэрыторыі краін СНД і развіццё расійскай сістэмы самарэгулявання ў будаўніцтве. Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблемы рэканструкцыі і мадэрнізацыі буйнапанэльных жылых дамоў і студэнцкіх інтэрнатаў, канцэптуальныя асновы фарміравання  нарматыўна-прававой прасторы СНД у сферы тэхнічнага рэгулявання будаўніцтва.

У рамках праграмы пасяджэння ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з арганізацыяй працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе архітэктурай, аб’ёмна-планіровачнымі, інжынернымі і канструкцыйна-тэхналагічнымі рашэннямі будынка бібліятэкі.

Праграма другога дня работы Савета прадугледжвае правядзенне выстаўкі дасягненняў будаўнічых арганізацый Рэспублікі Беларусь у МКСК "Мінск-Арэна"; наведванне дэлегацыямі значных аб’ектаў гістарычнага цэнтра і аб’ектаў новага будаўніцтва г. Мінска; правядзенне прэс-канферэнцыі для СМІ з удзелам кіраўнікоў дэлегацый.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам