ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ручныя літары
Пад небам Грэцыі свяшчэннай…

Пасяджэнне круглага стала, прысвечанае Г.Я. Галенчанку

Пасяджэнне круглага стала, прысвечанае Г.Я. Галенчанку
Іншыя навіны

23 сакавіка ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) ладзіцца круглы стол, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння доктара гістарычных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994) Г.Я. Галенчанкі.


У праграме круглага стала:

  • Творчасць Георгія Якаўлевіча Галенчанкі.
  • Крыніцы па гісторыі Беларусі.
  • Культурныя традыцыі беларускіх зямель у XIV–XVIII стст.
  • Праблемы этнаканфесіянальнага развіцця беларускіх зямель у XIV–XVIII стст.
  • Беларускія старадрукі.
  • Гісторыя кнігадрукавання.

Пачатак пасяджэння – а 10-й гадзіне.

Арганізатары мерапрыемства – Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам