ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”
Рабочая нарада з кіраўнікамі сферы культуры

Пашыранае пасяджэнне дырэкцыі

Пашыранае пасяджэнне дырэкцыі
Іншыя навіны

26 студзеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пашыранае пасяджэнне дырэкцыі па выніках дзейнасці бібліятэкі за 2008 год. У рабоце нарады прыняў удзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І. Кураш.


У пачатку мерапрыемства былі ўручаны ганаровыя граматы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за шматгадовую добрасумленную і плённую працу супрацоўнікам бібліятэкі Л.І. Курылінай, Ж.Я. Райчонак, В.І. Сайкоўскай і С.А. Сімончык.

На нарадзе былі заслуханы даклады дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскага, намесніка дырэктара па інфармацыйна-бібліятэчным абслугоўванні А.Е. Далгаполавай, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухінай, начальніка сацыякультурнага цэнтра С.І. Шарамецьева, намесніка дырэктара па эканоміцы і эксплуатацыі будынка С.Б. Каспяровіча, загадчыка аддзела абслугоўвання комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм А.У. Шлыкава, загадчыка аддзела вядзення нацыянальнай базы аўтарытэтных запісаў Л.Л. Бушыла і члена прафсаюзнага камітэта А.В. Тулупавай.

Напрыканцы пасяджэння выступіў намеснік міністра культуры Беларусі В.І. Кураш.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам