ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новыя правілы паступлення ў навучальныя ўстановы абмеркавалі на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета
Запрашаем на прэзентацыю новага электроннага рэсурсу

Паштоўкі з малюнкамі Уладзіміра Караткевіча

Паштоўкі з малюнкамі Уладзіміра Караткевіча
Іншыя навіны

19 снежня адбыліся музейныя заняткі “Паштоўкі з малюнкамі Уладзіміра Караткевіча”. З дапамогай малюнкаў знакамітага беларускага пісьменніка дзеткі стварылі свае ўнікальныя святочныя паштоўкі. Заняткі адбыліся ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў”.

У музеі кнігі ўдзельнікі паглядзелі выставу “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваную да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Дзеткі дазналіся, што Уладзімір Караткевіч меў вялікую бібліятэку і ведаў, дзе стаіць на паліцы кожная кніга. Яшчэ з дзяцінства хлопчыку была закладзена любоў да кнігі, якую ён пранёс праз усё жыццё. Нават у складаным 1942 годзе, калі Уладзіміру Караткевічу было 12 гадоў, ён атрымаў у падарунак ад бацькоў кнігу. У асабістым кнігазборы пісьменніка захоўваліся рукапісы, старадрукі і рэдкія выданні. З трохтысячнага збору каля 500 кніг маюць дароўныя надпісы. Уладзімір Караткевіч клапатліва ставіўся да сваёй бібліятэкі і пазначаў кнігі экслібрысамі. Ён сам ствараў экслібрысы для кніг, часам нават індывідуальныя. А адным з найлепшых падарункаў для пісьменніка былі экслібрысы ад вядомых мастакоў.

Пасля прагляду экспазіцыі дзеткі пераканаліся, што Уладзімір Караткевіч не толькі выдатны пісьменнік і паэт, а таксама мастак! Ён не толькі ствараў экслібрысы для кніг, але і цудоўна маляваў! А для сваіх сяброў сам рабіў віншавальныя паштоўкі. З дапамогай малюнкаў класіка беларускай літаратуры ўдзельнікі заняткаў стварылі свае паштоўкі да свят.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам