ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
І тахр, і тузін
12 лютага 1945 года. 87 дзён да Перамогі

Партрэт першадрукара

Партрэт першадрукара
Іншыя навіны

12 лютага ў бібліятэцы адбыліся творчыя заняткі “Партрэт першадрукара”, у выніку якіх кожны з удзельнікаў стварыў свой партрэт Францыска Скарыны. Вынікі ўражваюць!

Агульнавядомы партрэт Францыска Скарыны, які быў змешчаны двойчы ў яго кнігах. У гісторыі кнігі гэта самы ранні, калі не першы з партрэтаў друкароў. Першым жывапісным партрэтам нашага першадрукара з’яўляецца партрэт рукі Язэпа Драздовіча. У 1927 годзе і першай палове 1940-х гадоў мастак напісаў шэраг карцін і акварэлей, прысвечаных Францыску Скарыну. Партрэты асветніка стваралі знакамітыя беларускія мастакі Іван Ахрэмчык, Гаўрыла Вашчанка, Мікалай Байрачны, Віктар Шматаў, Валянцін і Ляіля Варэцы, Павел Татарнікаў і іншыя.

Дзеткі паглядзелі партрэты, створаныя знакамітымі мастакамі, і самі ўзяліся за стварэнне партрэтаў. Некаторыя падышлі да творчага задання арыгінальна і зрабілі тантамарэскі – яркія стэнды для фотаздымкаў з адтулінай для твару. У выніку кожны ўдзельнік ненадоўга стаў беларускім першадрукаром.

Заняткі арганізаваны дзякуючы актыўнаму ўдзелу вучняў 4 “А” класа сярэдняй школы № 69 г. Мінска і настаўніцы Марыне Уладзіміраўне Яцкевіч.

Заняткі арганізаваны ў межах праекта “У госці да кніг”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-выдавецкім аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам