ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларуская літаратура ў Расіі: сёння і заўтра
Свята дзяцінства

Папяровыя цуды

Папяровыя цуды
Іншыя навіны

2 і 3 чэрвеня ў рамках праекта “У госці да кніг” у бібліятэцы былі арганізаваны заняткі “Папяровыя цуды”.


Ці ведаеце вы, калі з’явілася папера? Складана ўявіць, што людзі калісьці жылі без гэтага матэрыялу. Сёння ж толькі азірнешся – усюды бачыш безліч прадметаў з паперы вакол сябе. І перш за ўсё, вядома, кнігі. Яны з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця школьнікаў. Якія яны? Цікавыя, з малюнкамі, рознай вагі і памеру… А яшчэ яны – папяровыя.

На занятках “Папяровыя цуды” дзеці дазналіся:

  • якія матэрыялы выкарыстоўвалі для стварэння кнігі і дзе была вынайдзена папера;
  • калі з’явіліся першыя еўрапейскія майстэрні па вырабе паперы і пачаў працаваць першы папяровы млын на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага;
  • чаму паперні будавалі каля рэк;
  • які малюнак мае назву "філігрань" і навошта ён выкарыстоўваўся пры стварэнні паперы.

Хлочпыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць пабачыць і параўнаць матэрыялы, якія ў старажытнасці служылі пісцам: гліняныя таблічкі, папірус, пальмавае лісце, бяросту, пергамен і, нарэшце, паперу. Юныя наведвальнікі спрабавалі ўзгадаць, якія прадметы чалавек стварае з паперы сёння і выкарыстоўвае штодзень.

Музей кнігі запрасіў на сустрэчу Аркадзя Міхайлавіча і Тамару Адамаўну Гвоздзевых з Мінска, якія прадэманстравалі, як такі просты матэрыял як папера можна ператварыць у вясёлую дзіцячую цацку. Яны пазнаёмілі дзяцей з цацкамі са свайго дзяцінства і навучылі ствараць іх.

Такім чынам, кожны наведвальнік заняткаў даведаўся, калі з’явілася папера і як яе выраблялі, а таксама зрабіў з яе гістарычную цацку сабе на памяць.

Яшчэ больш фота
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам