ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня ў Добрушы
Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне

“Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі” – міжрэгіянальны семінар для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці

“Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі” – міжрэгіянальны семінар для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці
Іншыя навіны

9–10 жніўня на базе Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшоў міжрэгіянальны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці і загадчыкаў аддзеламі абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных раённых (гарадскіх) бібліятэк “Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.

У рамках семінара ўдзельнікі пазнаёміліся з працай публічных бібліятэк Лунінецкага раёна, а таксама абмяняліся вопытам па арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў ва ўмовах лічбавізацыі.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі на семінары прадставілі намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Віктар Пшыбытка з відэадакладам “Публічныя бібліятэкі Беларусі: ад інфарматызацыі да лічбавізацыі і загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марына Рудакоўская з дакладам “Электронныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці”.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам