ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бацькі і дзеці: адказнасць, давер, любоў
Прэзентацыя манаграфіі па кампаналогіі

Папоўнены “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”

Папоўнены “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”
Іншыя навіны

З 1 студзеня 2014 года база даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі” папоўнілася 19-ю перыядычнымі выданнямі (14 назваў часопісаў і 5 газет).


Сярод іх – перыядычныя выданні, якія ўваходзяць у “Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў”: “Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы” (сер. 1–6), “Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна”, “Машиностроение”, “Проблемы физики, математики и техники”, “Судовы веснік” з дадаткам “Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие”, “Теоретическая и прикладная механика”.

У архіў таксама сталі паступаць гарадская грамадска-палітычная газета “Жодзінскія навіны”, штотыднёвая газета Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў “Вести потребкооперации”, рэспубліканская штотыднёвая газета “Вместе!”, “Республиканская строительная газета”.

Да паслуг чытачоў – 390 назваў электронных копій нацыянальных перыядычных выданняў (74 назвы газет, 304 – часопісаў і 12 стужак навін).

Доступ да дакументаў “Электроннага архіва нацыянальнай перыёдыкі” ажыццяўляецца на аснове дагавораў з праваўладальнікамі выданняў толькі праз лакальную сетку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з усіх аўтаматызаваных рабочых месцаў.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам